wd wp Пошук:

Вардарская банавіна

Вардарская банавіна

Ва́рдарская банавіна (сербахарв.: Vardarska banovina, Вардарска бановина) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія ў перыяд з 1929 па 1941 год.

Геаграфія

Вардарская банавіна была размешчана ў самай паўднёвай частцы каралеўства, на тэрыторыі сучаснай Паўночнай Македоніі, Паўднёвай Сербіі і Паўднёва-Усходняга Косава і Мятохіі. На поўначы банавіна межавала з Зэцкай і Мараўскай банавінамі, на захадзе, поўдні і ўсходзе — з Албаніяй, Грэцыяй і Балгарыяй адпаведна.

Банавіна атрымала сваю назву па рацэ Вардар. Яе адміністрацыйным цэнтрам лічыўся горад Скоплі (Скоп’е).

Падзел

У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны краіны нацысцкага блока акупавалі Вардарскую банавіну і падзялілі яе паміж Балгарыяй, акупаванай немцамі Сербіяй і Албаніяй пад італьянскім кіраваннем.

Пасля вайны рэгіён увайшоў у СФРЮ: паўднёвая частка рэгіёна стала Сацыялістычнай рэспублікай Македонія, паўночная — часткай Сацыялістычнай рэспублікі Сербія.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Банавіны Каралеўства Югаславія
Катэгорыя·Гісторыя Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Гісторыя Косава
Катэгорыя·Гісторыя Сербіі