Варвінскі раён[2] (укр.: Варвинський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Чарнігаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Варва[2] (укр.: Варва), плошча — 590 км².
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2019 года складала 15463 чалавек.
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 14 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 27 сёлаў.