wd wp Пошук:

Валянцін Навумавіч Рабцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рабцэвіч. Валянцін Навумавіч Рабцэвіч (26 лютага 1934 в. Красная, Кіраўскі раён — 29 мая 2008, Мінск) — беларускі гісторык, нумізмат, археолаг. Доктар гістарычных навук (1995), прафесар (1997). Лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай нумізматыкі.

Біяграфія

Скончыў БДУ (1957). У 1957-1959 — супрацоўнік арганізацыйнай групы Дзяржаўнага музея БССР. У 1959-1963 вучыўся ў аспірантуры Дзяржаўнага Эрмітажу СССР пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук І. Г. Спаскага. У 1964 абараніў кандыдацкую, у 1995 — доктарскую дысертацыі. З 1963 працаваў на гістарычным факультэце БДУ, спачатку выкладчыкам, з 1970 — дацэнтам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, з 1973 — кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных дысцыплін БДУ, з 1997 — прафесар.

Вывучаў гісторыю грашовага звароту ВКЛ і Кароны, тапаграфію манетных скарбаў на Беларусі. Аўтар класічных манаграфій «О чем рассказывают монеты», «Нумизматика Беларуси», «Российско-польские монетные эмиссии эпохи Петра I», больш 70 навуковых прац і 300 навукова-папулярных артыкулаў у перыёдыцы і эцыклапедычных выданнях.

На аснове ўласнай калекцыі манет стварыў нумізматычны кабінет БДУ. Прадстаўляў Беларусь у Нумізматычнай камісіі Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР.

Дзякуючы яго намаганням на Беларусі засталася частка ўнікальнага грашова-рэчавага скарбу 15 ст. (сярод рэчаў г.зв. «пояс Вітаўта»).

Археалагічная праца

Удзельнічаў у вывучэнні і раскопках археалагічных помнікаў:

Навуковыя артыкулы і кнігі

«Пояс Вітаўта» з в. Літва, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Калекцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі