wd wp Пошук:

Нумізматычны кабінет БДУ

Нумізматычны кабінет — нумізматычная калекцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Створаны ў 1964 г. па ініцыятыве нумізмата прафесара Валянціна Рабцэвіча на аснове яго асабістай калекцыі. На той час гэта быў адзіны нумізматычны кабінет на Беларусі і не меў аналагаў пры іншых ВНУ СССР. У наш час падобны кабінет існуе толькі ў Нацыянальным банку. У 2010 г. нумізматычны кабінет быў адкрыты пасля рэканструкцыі.

Універсітэцкая калекцыя выкарыс­тоў­ваецца падчас практычных заняткаў для студэнтаў гіста­рыч­нага факультэта БДУ.

Калекцыя

Кабінет складаецца з дзвюх частак: гэта так званая сістэматычная калекцыя, дзе выстаўлены манеты ад антычнасці да нашага часу ў храналагічным і тэрытарыяльным парадку, і скарбаў, якія выяўлены на тэрыторыі Беларусі. У нумізматычным кабінеце БДУ сабрана ўсяго 8 тысяч манет. Сярод іншых яна змяшае рымскія дэнарыі(руск.) бел., куфічныя дзірхамы, заходнееўрапейскія дэнарыі, пражскія грошы, разнастайныя манеты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, чаканку еўрапейскіх краін Новага часу і г.д. У абноўленай экспазіцыі з’явіліся і манеты XIX—XX стст. Самая старажытная манета ў калекцыі — грэчаская(руск.) бел., якая датуецца V ст. да н.э.

Таксама ў кабінеце захоўваецца больш за 30 скарбаў, сярод іх такія унікальныя, як Засоўеўскі, Рагачоўскі і Вішчынскі манетна-рэчавы скарб, якія маюць неацэнную каштоўнасць з пункта погляду археалогіі, нумізматыкі і мастацтвазнаўства.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Нумізматычны кабінет БДУ
З’явіліся ў 1964 годзе
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Нумізматычныя музеі
Музеі Мінска
1964 год у Мінску