wd wp Пошук:

Валянціна Антонаўна Ляховіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляховіч. Валянціна Антонаўна Ляховіч (нар. 3 мая 1945, ст. Дзівенская, Гатчынскі раён, Ленінградская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1969). Удзельніца мастацкіх выстаў з 1967 года. Працавала на Віцебскім камбінаце мастацтваў. Выкладала на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. М. Машэрава. Член Саюза мастакоў СССР (1973), Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Віцебску.

Працуе пераважна ў акварэлі, змяшанай тэхніцы, стварае аб’екты.

Творчасць

Сярод работ: акварэлі «Восень» (1966), «Куток старога Віцебска» (1972), «Свята на Дзвіне» (1982), «Лучоса ўвечар» (1984), трыпціх «Ранняя вясна» (1976); абстрактныя «Калаж» (1989), «Разбураны свет» (1991), «Мастак і час» (1994), «Стварэнне свету» (1997), «Вялікая хваля» (2002), «Малітва» (2008), «Два сусветы ёсць у чалавека…» (2008); серыя «Жанчына і папугай» (1993). Аўтар аб’ектаў «Рыба» (2005), «Чалавек-дрэва» (2006), «Энергія» (прысвячэнне Фернану Лежэ) (2010), «Руды мастак» (2010) і інш.

Творы мастачкі знаходзяцца ў Віцебскім мастацкім музеі, музеі Марка Шагала (Віцебск), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, Беларусь), Полацкай карціннай галерэі (Беларусь), музеі Verenzhain (Германія), галерэі «Урбан» Сарагоса (Іспанія).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта