wd wp Пошук:

Валянціна Іванаўна Міронава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міронава. Валянціна Іванаўна Міронава (нар. 4 лютага 1953, в. Грэбень Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч і палітык.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Пасля заканчэння вучобы працавала інспектарам аддзела па перасяленню і арганізаванаму набору рабочых, інжынерамэканамістам аддзела пераразмеркавання і перападрыхтоўкі рабочых, старшым інжынерам-эканамістам аддзела хімічнай, лёгкай і мясцовай прамысловасці, вядучым эканамістам, начальнікам аддзела прамысловасці саюзна-рэспубліканскага і рэспубліканскага падпарадкавання Дзяржкампрацы БССР. Была начальнікам аддзела працы і заработнай платы трэста № 6, намеснікам начальніка аддзела працы і заработнай платы аб’яднання «Мінскаблсельбуд», начальнікам аддзела прававога абеспячэння працы, сацыяльнай абароны і ўзроўню жыцця насельніцтва ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, намеснікам начальніка ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, намеснікам старшыні камітэта па працы і занятасці насельніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта — начальнікам упраўлення абласной службы занятасці, начальнікам упраўлення абласной службы занятасці насельніцтва пры камітэце па працы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, начальнікам упраўлення абласной службы занятасці насельніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Была старшынёй абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «За актыўную працу ў сістэме Дзяржкампрацы СССР». [2].

Зноскі

  1. Миронова Валентина Ивановна Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза жанчын
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь