wd wp Пошук:

Вальтэр Косель

Walther Kossel (1928)

Вальтэр Косель (ням.: Walther Kossel; 4 студзеня 1888, Берлін — 22 мая 1956, Цюбінген) — нямецкі фізік. Сын А.Коселя.

Біяграфія

Скончыў Гайдэльбергскі ўніверсітэт (1911). Прафесар Кільскага ўніверсітэта (з 1921) і Вышэйшай тэхнічнай школы ў Данцыгу ​​(з 1932). З 1947 дырэктар Фізічнага інстытута ў Цюбінгене.

Асноўныя працы

У 1916 годзе высунуў гіпотэзу, якая легла ў аснову тэорыі іоннай хімічнай сувязі і гетэравалентнасці. У 1928 годзе адначасова з нямецкім фізікам І. Н. Странскім прапанаваў малекулярна-кінетычную тэорыю росту крышталёў. Выявіў эфект узнікнення дыфракцыйных ліній пры дыфракцыі разыходнага пучка рэнтгенаўскіх прамянёў у крышталі (лініі Коселя).

Выбраная бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Цюбінгене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе