wd wp Пошук:

Валожынская ешыва

Валожынская ешываешыва ў Валожыне, таксама вядомая як «Эц Хаім» (у гонар заснавальніка Хаіма Валожынера). Была адкрытая ў 1803 годзе. У перыяд росквіту ў Валожынскай ешыве навучаліся больш за 400 вучняў з усёй Расійскай імперыі.

Гісторыя

Фотаздымак Валожынскай ешывы

Ешыва была заснаваная ў 1803 годзе равінам Хаімам Валожынерам, вучнем Віленскага гаона. У 1821 годзе яго пераемнікам на чале ешывы стаў ягоны сын Ісаак. Па смерці Ісаака ў 1849 годзе кіраўніком ешывы быў прызначаны рэбэ Эліэзэр Фрыд (англ.: Eliezer Fried). Неўзабаве Эліэзэр Фрыд сканаў, наступным кіраўніком ешывы ў 1854 годзе быў прызначаны яго намеснік рэбэ Нафталі Цві Егуда Берлін (англ.: Naftali Zvi Yehuda Berlin).

У 1896 годзе ешыва была афіцыйна закрыта, бо расійскі ўрад запатрабаваў увядзення ў навучальную праграму выкладання рускай мовы і свецкіх прадметаў. Рэбэ Берлін не пагадзіўся з умовамі ўраду[1]. Паводле іншай версыі, рэбэ Берліна не задаволіла ў першую чаргу не тое, што давядзецца выкладаць свецкія прадметы, а сам загадны тон патрабавання ўраду: «Выкладчыкі ўсіх прадметаў мусяць мець дыпломы каледжаў… іўдзейскія прадметы нельга выкладаць ад 9 да 15 гадзін… начныя студыі не дазваляюцца… час навучання не можа перавышаць 10 гадзін у дзень.»

Некаторыя гісторыкі даводзяць іншую прычыну закрыцця ешывы. Паводле гісторыка Шаўэля Стампфера (англ.: Shauel Stampfer), нядаўна адкрытыя дакументы расійскага ўрада пацвярджаюць, што сапраўднай прычынай закрыцця стала процістаянне іншых выкладчыкаў спробам рэбэ Берліна прызначыць свайго сына дэканам Валожынскай ешывы[2].

Будынак былой ешывы ў Валожыне

Рэбэ Рэфаэль Шапіра (англ.: Refael Shapiro), зяць рабіна Нацыва Валожынера, адкрыў ешыву наноў у 1899, хоць колькасць вучняў у ёй значна скарацілася.

Дэ факта ешыва існавала да 1939 года[3]. Валожынская ешыва зрабілася прататыпам большасці літвакоўскіх ешываў свету.

Кіраўнікі ешывы

Ешыву ўзначальвалі (у храналагічным парадку):

  1. Хаім з Валожына
  2. Іцхак з Валожына
  3. Нафталі Цві Егуда Берлін (першапачаткова — сумесна з Ёсэфам Доў-Бер Салавейчыкам)
  4. Рэфаэль Шапіра

Цяперашні час

У 2000 годзе валожынскія ўлады перадалі будынак ешывы ва ўласнасць Яўрэйскаму рэлігійнаму саюзу Беларусі. У 2007 годзе беларускі ўрад запатрабаваў ад яўрэйскай суполкі 20 000 долараў на аднаўленне будынка, пагражаючы іначай сканфіскаваць яго[4]. Неабходныя сродкі на рэстаўрацыю будынка былі сабраны пры актыўным удзеле яўрэйскай суполкі Agudath Israel у ЗША.

У нумізматыцы

У мастацтве

Зноскі

  1. http://books.google.com/books?id=zjfPA1NZFbgC&pg=PA11&lpg=PA11&dq=volozhin+yeshiva&source=web&ots=whMJ8BfjzZ&sig=T-oi-e96jJTIvZCqYPT3-DcSMSM&hl=en&sa=X&oi=book_result&resnum=4&ct=result
  2. Глядзіце The Dinur Center for Research in Jewish History: Shaul Stampfer
  3. Валожынская ешыва Архівавана 14 мая 2014.(руск.)
  4. Архіўная копія(англ.)  (недаступная спасылка). Yeshiva World News. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2007. Праверана 25 кастрычніка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Славутасці Валожына
Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі
Ешывы Беларусі