.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Валерый Цыганенка (нар. 21 ліпеня 1981, Мінск) — былы беларускі футбаліст, абаронца. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу клуба «Іслач».
Выхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар», «Атака» і «Алімпія», у 2002 годзе ўслед за трэнерам Барысам Лазарчыкам перабраўся ў слонімскі «Камунальнік». У 2004 годзе выступаў за ЗЛіН, па заканчэнні сезона атрымаў прапанову перайсці ў «Ведрыч-97», які выйшаў у Вышэйшую лігу. Аднак з-за недахопу сродкаў рэчыцкі клуб адмовіўся ад удзелу ў мацнейшым дывізіёне, а Валерый разам з суайчыннікам Анатолем Какшаровым пераехаў у фінскі клуб ТП-47. Пазней вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў, у 2007 годзе выступаў за літоўскі «Шаўляй».
У 2009 годзе па прапанове Віталя Ледзянёва адправіўся ў Арменію ў клуб «Арарат», а ў наступны год перайшоў у адзін з наймацнейшых кыргізскіх клубаў «Абдыш-Ата». У 2011 годзе гуляў у Таджыкістане, а пасля падпісаў кантракт з узбекскім «Наўбахорам», аднак з-за медыцынскіх праблем вымушаны быў хутка пакінуць каманду[3].
У 2012 годзе вярнуўся ў Беларусь. Адгуляўшы год за рэчыцкі «Ведрыч-97», перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі клуб «Іслач». У 2015 разам з «Іслаччу» перамог у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2015 вырашыў завяршыць кар’еру і перайсці на трэнерскую працу[4], аднак у выніку быў заяўлены на сезон 2016. 1 красавіка 2016 года ў 34-гадовым узросце дэбютаваў у беларускай Вышэйшай лізе ў матчы з «Нафтанам» (2:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, а 8 мая ўжо правёў поўны матч супраць «Мінска» (1:0) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы[5]. Пазней згуляў за «Іслач» яшчэ ў некалькіх матчах, дзе звычайна дзейнічаў у абароне, але часам быў нападнікам.
У студзені 2017 года завяршыў кар’еру і поўнасцю перайшоў на трэнерскую працу ў «Іслачы»[6]. У сезоне 2017 уваходзіў у трэнерскі штаб дубля, дзе быў гуляючым трэнерам. У канцы сезона таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, у адным матчы выйшаў на замену.
У студзені 2018 года стаў асістэнтам галоўнага трэнера асноўнай каманды «Іслачы» Віталя Жукоўскага[7]. У студзені 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам дубліруючага складу[8].
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)