wd wp Пошук:

Валерый Мікалаевіч Гадуноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гадуноў. Валéрый Мікалáевіч Гадунóў (нар. 5 лютага 1955, в. Садовая, Клецкага раёна, Мінскай вобласці) — прафесар, дырэктар Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, супрацоўнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1], загадчык кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта БДУ. Былы дэкан юрыдычнага факультэта БДУ.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 лютага 1954 года ў вёсцы Садовая Клецкага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР.

Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1976 годзе па спецыяльнасці «Правазнаўства»[2] і адразу паступіў у аспірантуру юрыдычнага факультэта па спецыяльнасці «Грамадзянскае і сямейнае права».

У 1980 годзе атрымаў званне кандыдата юрыдычных навук, абараніўшы дысертацыю на тэму «Прававыя пытанні арганізацыі пастаўкі прадукцыі па прамых працяглых гаспадарчых сувязях». Праз 24 года абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара юрыдычных навук па тэме «Прававыя сродкі забеспячэння дзяржаўных патрэб у таварах работах і паслугах»[3].

Прымаў удзел у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, а таксама праектаў Грамадзянскага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь.

З яго актыўным удзелам у БДУ былі адкрыты Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, супрацоўнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Юрыдычны каледж[2].

Член Навукова-кансультацыйных саветаў пры Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь, Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго з’яўляецца арбітрам Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце і Міжнароднага арбітражнага (трацейскага) суда «Палата арбітраў пры Саюзе юрыстаў». Так сама шмат займаецца навуковай дзейнасцю, у тым ліку ўваходзіць у Міжведамасны савет па праблемах дысертацыйных даследаванняў у галіне права. Аўтар звыш 150 навуковых прац.[3]

Узнагароды

Зноскі

  1. http://lawinstitute.bsu.by/Structure_of_the_Institute/Guide/Director
  2. 1 2 http://www.law.bsu.by/users/?203 Архівавана 6 верасня 2017.
  3. 1 2 Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецкім раёне
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Дэканы юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ