wd wp Пошук:

Валерый Канстанцінавіч Шэлег

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шэлег (значэнні). Валерый Канстанцінавіч Шэлег (нар. 26 красавіка 1946, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, уключаючы парашковую металургію, матэрыялазнаўства, зварку і ахоўныя пакрыцці. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1969).

З 1969 года ў Мінскім спецыяльным канструктарскім бюро аўтаматычных ліній. З 1972 года ў НДІ парашковай металургіі (г. Мінск): з 1977 года загадчык лабараторыі, з 1981 года загадчык аддзела, з 1993 года загадчык аддзялення, з 1995 года намеснік дырэктара. З 1996 года дырэктар Навукова-даследчага і канструктарска-тэхналагічнага інстытута зваркі і ахоўных пакрыццяў Беларускага дзяржаўнага навукова — вытворчага канцэрна парашковай металургіі (БДНВКПМ) і адначасова з 2000 года першы намеснік генеральнага дырэктара БГНПКПМ. З 2002 года в.а. генеральнага дырэктара, з 2003 года генеральны дырэктар БДНВКПМ.

З 2005 года загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2013 года галоўны рэдактар рэспубліканскага міжведамаснага зборніка навуковых прац «Машынабудаванне»[1].

Узнагароды

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за даследаванне і распрацоўку новых цеплаабменных апаратаў з капілярнымі структурамі і іх укараненне ў прамысловасць. Дзяржаўная прэмія СССР (1980) за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых порыстых матэрыялаў і вырабаў на аснове металічных парашкоў. Прэмія Савета Міністраў СССР (1987) за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку пранікальных матэрыялаў з высокімі эксплуатацыйнымі ўласцівасцямі. Прэмія НАН Беларусі (1997) за манаграфію «Тэорыя і практыка электраімпульснага спякання порыстых парашковых матэрыялаў».

Навуковая дзейнасць

Работы ў галіне тэорыі і практыкі стварэння порыстых парашковых матэрыялаў і вырабаў з іх рознага прызначэння. Распрацаваў важныя пытанні тэорыі атрымання структур з раўнамерным размеркаваннем пор па памерах па плошчы фільтруючай перагародкі, кіравання характарыстыкамі порыстай структуры эфектыўных капілярна-порыстых парашковых матэрыялаў, характарызаваных ў працэсе эксплуатацыі транспартам вадкасці ў іх пад дзеяннем капілярных сіл. Устанавіў заканамернасці змены структуры і уласцівасцяў порыстых парашковых матэрыялаў у працэсе свабоднага ападку, стварэння біапорыстых, шматслойных структур і з бесперапынна зменлівымі памерамі часу, а таксама атрымання вырабаў з тугаплаўкіх металічных парашкоў (тытан, ніобій, тантал) метадам электраімпульснага спякання, высокапорыстых ячэістых матэрыялаў на аснове сплаваў сістэмы Ni-СД-Аl і керамікі — з аксіду алюмінія. Распрацаваў новыя метады кантролю іх уласцівасцяў і шэраг тэхналагічных працэсаў атрымання такіх матэрыялаў, а таксама абсталяванне, сродкі тэхналагічнага абсталявання і арганізаваў прамысловую вытворчасць на Маладзечанскім заводзе парашковай металургіі.

Аўтар больш за 680 навуковых прац, у тым ліку 19 манаграфій, каля 270 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ШЭЛЕГ Валерый Канстанцінавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ