wd wp Пошук:

Валерый Іванавіч Міцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцкевіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валерый Міцкевіч.

Валерый Іванавіч Міцкевіч (8 чэрвеня 1946, Новасібірск, Расія — 8 студзеня 2015) — спецыяліст у галіне геадэзіі, праграміст. Доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (1994).

Біяграфія

Скончыў Навасібірскі інстытут інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (спецыяльнасць «Астраномагеадэзія», 1968; аспірантура, 1978).

Працаваў у Навасібірскам аэрагеадэзічнам прадпрыемстве Галоўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР (1968—1971), Навасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (1971—1984), Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1984, геадэзічны факультэт, кафедра прыкладной геадэзіі і фотаграмметрыі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: рашэнне адвольных сістэм нелінейных ураўненняў з практычнымі прыкладаннямі да аўтаматызацыі матэматычнай апрацоўкі вынікаў любых вымярэнняў пад рознымі крытэрыямі аптымальнасці рашэння, уключаючы многакрытэрыяльную аптымізацыю; праграміраванне на ЭВМ асабістых навуковых распрацовак з мэтай іх праверкі, апрабацыі і выкарыстання на геадэзічнай вытворчасці і ў любых установах.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірску
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук