wd wp Пошук:

Алікантэ

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Алікантэ (значэнні).

Алікантэ (Алакан) (ісп.: Alicante, кат. Alacant) — горад у Іспаніі, аўтаномнай супольнасці Валенсія, цэнтр аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца на беразе Міжземнага мора. Насельніцтва горада Алікантэ складае 334 329 чалавек, паводле ацэнак за 2011 год, з’яўляючыся, такім чынам, другім паводле велічыні горадам у супольнасці[3]. З улікам бліжэйшых муніцыпалітэтаў, агламерацыя Алікантэ мае 462 281 жыхароў.

Гісторыя

Прыкладна 2500 гадоў таму на месцы сучаснага Алікантэ размяшчалася невялікая іберыйскае паселішча. Грэкі, якія прыйшлі ў гэтыя месцы, заснавалі тут горад гандлёвай калоніі-крэпасці. Горад знаходзіўся пад уладай Карфагена. Пазней горад быў заваяваны рымлянамі, якія перайменавалі яго ў Люцэнтум (па-лацінску: Lucentum), што азначае «горад светлага ззяння». Археалагічныя раскопкі старажытнага ібера-раманскага горада на сённяшні дзень з’яўляюцца аднымі з найбольш значных славутасцей Валенсіі. У VIII стагоддзі горад заваявалі маўры. Іх панаванне значна паўплывала на развіццё горада.

У XVI стагоддзі Алікантэ быў вызвалены кастыльскім войскам, а 300 праз гадоў ён стаў важным гандлёвым портам Іспаніі. У гэты перыяд эканамічнага ўздыму горад інтэнсіўна забудоўваўся і рэканструіраваўся. Многія помнікі архітэктуры гэтага часу захаваліся і да нашых дзён. Выдатнае геаграфічнае становішча стала прычынай таго, што горад заўсёды падвяргаўся ціску з боку заваёўнікаў. Сёння Алікантэ з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў супольнасці Валенсія.

Эканоміка

82,4% насельніцтва заняты ў сферы паслуг, у першую чаргу — гандлі і турызме. Развіта банкаўская справа, адукацыя. 6,2% насельніцтва заняты ў прамысловасці. Аснова эканомікі — пляжны турызм, экспарт віна, аліўкавага алею, цытрусавых і садавіны, лёгкая прамысловасць.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Argos: Portal d’informació, Portal de información
  2. Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. Instituto Nacional de Estadística Архівавана 13 лістапада 2011.. Municipal Register.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алікантэ
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Алікантэ
Катэгорыя·Гарады аўтаномнай супольнасці Валенсія