wd wp Пошук:

Ваенны камунізм

Ваенны камунізм — назва ўнутранай палітыкі Савецкай дзяржавы, якая праводзілася ў 1918 - 1921 гг. ва ўмовах Грамадзянскай вайны. Яе характэрнымі рысамі былі крайняя цэнтралізацыя кіравання эканомікай, нацыяналізацыя буйной, сярэдняй і нават дробнай прамысловасці (часткова), дзяржаўная манаполія на многія прадукты сельскай гаспадаркі, харчразвёрстка, забарона прыватнага гандлю, згортванне таварна-грашовых адносін, раўнаванне ў размеркаванні матэрыяльных даброт, выкарыстанне арміі міліцыі ў народнай гаспадарцы. Такая палітыка засноўвалася на камуністычнай ідэалогіі, у якой ідэал планавай гаспадаркі бачыўся ў ператварэнні краіны ў адзіную фабрыку, галаўная «кантора» якой непасрэдна кіруе ўсімі гаспадарчымі працэсамі [1] [2]. Ідэя аб неадкладнай пабудове беставарнага сацыялізму шляхам замены гандлю планамерным, арганізаваным у агульнадзяржаўным маштабе размеркаваннем прадуктаў была зафіксавана ў якасці партыйнай устаноўкі ва II Праграме на VIII з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1919 года [3].

У гістарыяграфіі маюцца розныя меркаванні па пытанні аб прычынах пераходу да такой палітыкі — хтосьці з гісторыкаў лічыў, што гэта была спроба камандным метадам “увесці камунізм” і бальшавікі адмовіліся ад гэтай ідэі толькі пасля яе правалу, іншыя падавалі яе як часовую меру, як рэакцыю бальшавіцкага кіраўніцтва на рэаліі Грамадзянскай вайны [4].mw-parser-output .ts-Пераход img{margin-left:.285714em}[⇨]. Такія ж супярэчлівыя ацэнкі давалі гэтай палітыцы і самі правадыры бальшавіцкай партыі, якія ўзначальвалі краіну ў гады Грамадзянскай вайны [5]. Рашэнне аб спыненні ваеннага камунізму і пераходзе да НЭП было прынята 14 сакавіка 1921 года на X з’ездзе РКП(б).

Зноскі

  1. История экономических учений / Под ред. В. Автономова, О. Ананьина, Н. Макашевой: Учеб. пособие. — М.: ИНФРА-М, 2000. — С. 421.
  2. Мау, 2013, с. 256
  3. История мировой экономики: Учебник для вузов / Под ред. Г. Б. Поляка, А. Н. Марковой. — М.: ЮНИТИ, 2002. — 727 с.
  4. Володихин, Волков, 2010
  5. Кондратов, 2008, с. 301
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эканоміка СССР
Катэгорыя·Камунізм