wd wp Пошук:

Бёрдаўскі сельсавет

Бё́рдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Бёрда.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ваевіцкага і Убалацкага сельсаветаў[1]. 21 кастрычніка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ганчанскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Баркі, Убалацце і Хрэлеў) і Клічаўскага пассавета (11 населеных пунктаў: вёскі Астапаўка, Ваевічы, Восаў, Кавяза, Лаззё, Міжрэчча, Новае Бёрда, Палосы, Перасопня, Рубеж і Старое Бёрда)[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клічаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе