wd wp Пошук:

Вадстэнскі замак

Вадстэнскі замак (шведск.: Vadstena slott) — адзін з найбольш значных замкаў Швецыі, закладзены на беразе возера Ветэрн у 1545 годзе па загаду Густава Вазы для абароны Стакгольма ад чаканага нападу датчан.

У 1552 годзе ў вясельнай зале замка кароль зладзіў вяселле з Катарынай Стэнбак. У 2-й палове XVI стагоддзя замак стаў домам разумова непаўнавартаснага сына караля, герцага Магнуса, які пахаваны ў Вадстэнскім абацтве — самым старэйшым кляштары брыгіцкага ордэна.

З 1620 года жылыя памяшканні замка не перабудоўваліся, аднак фартыфікацыйныя збудаванні былі зрыты. Пасля 1716 года Вадстэнскі замак страціў статус каралеўскай рэзідэнцыі і быў прыстасаваны пад склад збожжа. У XX стагоддзі праведзены вялікія рэстаўрацыйныя працы.

Зноскі

  1. Monuments database — 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта