wd wp Пошук:

Вадамерка сажалкавая

Вадамерка сажалкавая[1][2][3] (Gerris lacustris) — від паўцвердакрылых насякомых роду Gerris сямейства Gerridae[4]. Упершыню апісаны ў 1758 годзе шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем[5].

Апісанне і экалогія

Драпежнае насякомае каля 15 мм у даўжыню. Цела тонкае, буравата-шэрага адцення. Галава невялікая, з буйнымі вачыма. На канцах ног маюцца адчувальныя валасінкі, якія рэагуюць на рабізну на вадзе. Перасоўваецца па паверхні вады(руск.) бел., выкарыстоўваючы заднія ногі як рулі; пярэднімі ж нагамі клоп захоплівае памерлых або патрапіўшых у ваду насякомых, якімі сілкуецца. Адчуваючы небяспеку, насякомае здольна хутка адскокваць ад раздражняльніка. Мае крылы[6].

Вадамерка сажалкавая можа сустракацца на вадаёмах з ранняй вясны да восені. Восенню ляцяць на зімоўку; групы зімуючых насякомых можна выявіць у абароненых месцах (напрыклад, у гаспадарчых пабудовах)[6].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаная ў Афрыцы, Еўропе і паўночнай Азіі[5]. Засяляе сажалкі, канавы і вадаёмы з павольным цячэннем[7].

Зноскі

  1. Вадамеркі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 393
  2. Водомерка Прудовая — Gerris Lacustris
  3. Быт и нравы членистоногих — Владимир Ползиков — Google Книги
  4. ADW: Gerris lacustris: CLASSIFICATION
  5. 1 2 ITIS Standard Report Page: Gerris lacustris
  6. 1 2 The RSPB: A to Z of a Wildlife Garden: Pond skater
  7. Water Measurer — Hydrometra stagnorum | NatureSpot

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Насякомыя Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Клаповыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак