wd wp Пошук:

Gerridae

Gerridae — сямейства паўцвердакрылых насякомых з падатраду Heteroptera. Налічваюць каля 700 відаў. Найбольш распаўсюджаныя віды роду Gerris.

Апісанне

Невялікія (ад 2 да 34 мм) насякомыя з тонкім выцягнутым целам і доўгімі нагамі. Хутка коўзаюць або свабодна ходзяць па паверхні вады. Часта бяскрылыя. Ніжняя паверхня цела пакрыта аксаміцістым пушком. Распаўсюджаныя шырока; віды роду Halobates і блізкія да яго сустракаюцца ў трапічных частках акіянаў.

Экалогія

Драпежнікі, высмоктваюць таксама трупы жывёл. Прэснаводныя віды адкладаюць яйкі на водныя расліны, марскія — носяць іх на сабе.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Клаповыя