wd wp Пошук:

Бітва пад Салтанаўкай

Бітва пад Салтанаўкай (фр.: Bataille de Mohilew) — бітва ў час французскага нашэсця на Расію, якая адбылася 23 ліпеня 1812 каля вёскі Салтанаўка (цяпер у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).

2-я расійская армія, узначаленая Пятром Баграціёнам, намервалася злучыцца з асноўнымі сіламі Барклая дэ Толі пасля таго, як французскія войскі ўзялі Магілёў і блакіравалі пераправу цераз Дняпро. Баграціён накіраваў генерала Мікалая Раеўскага супраць пяці французскіх дывізій пад кіраўніцтвам Луі Нікаля Даву, які размяшчаўся між 2-й арміяй і асноўнымі сіламі Барклая дэ Толі. Французскі корпус меў больш за 28,000 салдат, у тым ліку 3 пяхотныя дывізіі генералаў Кампана, Дэсэ і Клапарэда, а таксама кавалерыю генералаў Бурдэсоля і Валенса, але ў бітве ўдзельнічала толькі частка французскіх сіл. Сілы расійскага боку налічвалі каля 20 000 салдат[1].

Даву здолеў адбіць атакі рускіх на свае лініі, нягледзячы на адвагу салдат Раеўскага. Пасля гэтага французы перайшлі ў контрнаступленне і пераследавалі рускіх на адлегласці лігі. Паражэнне перашкодзіла злучэнню Баграціёна з асноўнымі часткамі расійскага войска пад кіраўніцтвам Барклая дэ Толі, вымусіўшы Баграціёна адступаць да Смаленска. Рускія страцілі ад 2500 да 5200 салдат, страты французаў ацэньваюцца ад 1000 да 4134 забітымі, параненымі і зніклымі[1].

Памяць

У 1912 годзе з нагоды 100-годдзя бітвы пабудавана мемарыяльная капліца (паводле праекта архітэктара Канстанціна Міхайлава і скульптара Пятра Яцыны).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Pigeard, p. 551-552.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ліпень 1812 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гісторыя Магілёўскага раёна
Катэгорыя·Бітвы ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Бітвы Напалеонаўскіх войн
Катэгорыя·Гісторыя Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Бітвы Францыі
Катэгорыя·Салтанаўка (Магілёўскі раён)
Катэгорыя·Бітвы Расіі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Падзеі 23 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Французска-руская вайна 1812 года