У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раеўскі.
Мікалай Мікалаевіч Рае́ўскі (1771—1829) — расійскі палкаводзец, герой Айчыннай вайны 1812 года, генерал ад кавалерыі (1813). За трыццаць гадоў бездакорнай службы ўдзельнічаў у многіх найбуйнейшых бітвах эпохі. Пасля подзвігу пад Салтанаўкай стаў адным з найбольш папулярных генералаў расійскай арміі. Барацьба за батарэю Раеўскага стала адным з ключавых эпізодаў Барадзінскай бітвы. Удзельнік «Бітвы народаў» і ўзяцця Парыжа. Член Дзяржаўнага савета. Быў блізка знаёмы з многімі дзекабрыстамі. Сяброўствам з Раеўскім ганарыўся А. С. Пушкін[3]. Брат ад адной маці Пятра і Аляксандра Давыдавых; стрыечны брат Дзяніса Давыдава.
У 1820 годзе, падчас першай рускай антарктычнай экспедыцыі, Ф. Ф. Белінсгаўзен назваў адкрытыя ім астравы ў Ціхім акіяне ў Архіпелагу Расіян (Туамоту) Астравамі Раеўскага[5].
Цяпер пра подзвігі Раеўскага нагадваюць капліца-помнік, якая стаіць на месцы бою каля Салтанаўкі пад Магілёвам, і помнік, пастаўлены на месцы батарэі Раеўскага на Барадзінскім полі.
У 1961 годзе, да 150-гадовага юбілею Айчыннай вайны, адна з вуліц Масквы была названа ў гонар М. М. Раеўскага. Вуліца Раеўскага ёсць таксама ў Кіеве, Смаленску і Мажайску.
У 1987 годзе бюст Раеўскага быў пастаўлены ў скверы Памяці Герояў у Смаленску[6].
У 2009 годзе на тэрыторыі Бендэрскай крэпасці быў адкрыты бронзавы бюст Раеўскага[7].
Св. Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Разумоўка (пахавальня Раеўскіх) унесена ў рэестр помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры нацыянальнага культурнага здабытку Украіны[8].