wd wp Пошук:

Бітва на Судоме

Бітва на Судоме (1021) — бітва паміж войскам Яраслава Уладзіміравіча і войскам Брачыслава І Ізяславіча, якая адбылася на рацэ Судоме.

Гісторыя канфлікта

Паход на Ноўгарад

Аркуш «Аповесці мінулых часоў» пра падзеі 1020/21 г. (унізе). Радзівілаўскі летапіс, XV ст.

У 1020 годзе, паводле ісландскай «Сагі аб Эймундзе», Яраслаў замацаваўся ўжо на кіеўскім стальцы і запатрабаваў ад Брачыслава перадачы памежных воласцей. Брачыслаў, па радзе Эймунда Хрынгсана, кіраўніка варажскай дружыны на службе ў Полацку, не чакаючы нападу Яраслава, пайшоў на Ноўгарад, разрабаваў горад і вывеў у Полацк шмат палонных.

Адносна таго, што адбылося далей, у крыніцах даюцца розныя звесткі. Паводле «Аповесці мінулых часоў» (XII ст.), Брачыслаў разрабаваў Ноўгарад і з палоннымі вярнуўся ў Полацк, а ўжо потым Яраслаў сустрэў Брачыслава на шляху з Ноўгарада на рацэ Судаміры[1] (прытым трапіў туды з Кіева за 7 дзён), разбіў у бітве, адабраў здабычу:

В лѣт̑ . ҂s҃ . ф҃ . к҃ѳ . [6529[2] (1021)] Приде Брѧчиславъ сн҃ъ Изѧславль . внукъ Володимърь на Новъгородъ . и заӕ Новъгородъ . и поимъ Новгородцѣ и имѣньє ихъ . поиде Полотьску ѡпѧть . и пришедшю єму к Судомири рѣцѣ . и Ӕрославъ ис Къıєва въ . з҃ . днь . Постиже и ту . и побѣди Ӕрославъ Брѧчислава . и Новгородцѣ вороти Новугороду . а Брѧчиславъ бѣжа Полотьску ❙ (Ст.-рус.)

— «Аповесць мінулых часоў». (У Лаўрэнцеўскім летапісе XIV ст.[3])

Падрыхтоука да бітвы

Палачане на чале з Брачыславам і варагі-найміты на чале з Эймунд сталі лагерам каля ракі Судомы, зразумеўшы, што ад Яраслава ім ужо не уцячы.Лагерь атачылі частаколам і ваучынымі ямамі, гэтак жа ўсталявалі дазоры.

Бітва

Яраслаў Уладзіміравіч прывёў свае войскі да лагера і тут жа пачау штурмаваць. Некалькі разоў, без перапынку, ён кідаў сваіх воінаў на прыступ, але лагер ён так і не ўзяў. Адбіўшы некалькі штурмаў, Брачыслаў вывеў сваё войска з лагера і напаў на Яраслава, стаў яго теснить.Варяги заспявалі пераможную песню, а палачане гучна закрычалі - яны былі ўпэўненыя, што хутка перамога, але, як высветлілася пазней, рана.Па Судоме прыплылі пскоўскія войскі на чале з Судзіславам Владіміравічам.Брячыслав адступіў у свой лагер разам з Эймундам. Аднак на гэтым бітва спынілась.Под вечар Яраслаў паклікаў Брачыслава на беседу.Пасля гэтай гутаркі Брачыславу далі сысці і ён сышоў у Полацк, пакінуўшы здабычу і пленных.Там ён расстаўся з Эймунд і яго ваярамі.

Вынікі

Пасля гэтых падзей, паводле Наўгародскага IV летапісу, была заключана мірная дамова і Яраслаў аддаў Брачыславу Вітебск і Усвят, якія ў сувязі з гэтым упершыню згадваюцца ў летапісе — Віцебск (ст.-рус. Видбеск) і Усвят (ст.-рус. Въсвячь, зараз у Пскоўскай вобл., Расія).

Спасылкі

Зноскі

  1. Атаясамліваецца з р. Судома, Пскоўская вобласць, Расія.
  2. Летазлічэнне «ад стварэння свету».
  3. ПСРЛ. — Т. 1. Лаврентьевская летопись. — Ленинград, 1926. — Арк. 49—50. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных