wd wp Пошук:

Палачане

Рассяленне славянскіх плямён у IX стагоддзі

Палачане — частка ўсходнеславянскага аб’яднання крывічоў, якая насяляла ў ІX—Х стагоддзях пераважна тэрыторыю сучаснай Віцебскай і поўнач Мінскай абласцей.

Палачане ўпамінаюцца ў Аповесці мінулых часоў, якая тлумачыць іх назву фактам пражывання ля ракі Палаты, аднаго з прытокаў Дзвіны. Летапіс таксама сцвярджае, што крывічы былі нашчадкамі палачан.

Землі палачан прасціраліся ад Свіслачы ўздоўж Бярэзіны да зямель дрыгавічоў. Іх тэрыторыі гранічылі з землямі наступных супольнасцей:

Палачане былі аб’яднаннем, на тэрыторыі якога пазней сфарміравалася Полацкае княства. Яны з’яўляюцца аднымі з родапачынальнікаў сучаснага беларускага народа.

Самыя старажытныя археалагічныя помнікі — доўгія курганы і пасяленні ў Полацку, Віцебску, Лукомлі.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Славянскія плямёны
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі (862—1236)