wd wp Пошук:

Бітва на Калцы

Бітва на Калцы (руск.: Битва на реке Калка, укр.: Битва на річці Калка) — бітва паміж Мангольскай імперыяй, чые войскі ўзначальвалі з Джэбэ і Субэдэя, і кааліцыяй некалькіх старажытнарускіх княстваў, у тым ліку Кіеўскага і Галіцка-Валынскага, і полаўцаў, пад агульным камандаваннем Мсціслава Удатнага і Мсціслава Старога. Бітва адбылася 31 мая 1223 года на беразе ракі Калкі (цяпер Данецкая вобл. Украіны) і скончылася перамогай манголаў.

Пасля мангольскага нашэсця ў Цэнтральную Азію і распаду імперыі Харэзмшахаў, мангольскія сілы пад камандаваннем Джэбэ і Субутая захапілі Ірак. Джэбэ прасіў дазволу Чынгісхана працягнуць свой паход яшчэ на некалькі гадоў, перад тым як вярнуцца да галоўнай арміі праз Каўказ. У чаканні адказу Чынгісхана, арміі двух палкаводцаў адправілася ў рэйд на Грузію. Чынгісхан дазволіў працягнуць іх экспедыцыю, і прайшоўшы праз Каўказ, яны перамаглі кааліцыю каўказскіх плямёнаў, а потым полаўцаў. Палавецкі хан збег да двара цесця князя Мсціслава Галіцкага, якога ён пераканаў дапамагчы полаўцам у змаганні з манголамі. Мсціслаў Галіцкі сфарміраваў альянс старажытнарускіх князёў, уключаючы Мсціслава III.

Аб’яднаная старажытнаруская армія спачатку разграміла ар’ергард мангольскага войска, пераследавала манголаў, якія імітавалі адступленне, на працягу некалькіх дзён пакуль не падышлі да свайго асноўнага войска каля ракі Калкі. Мсціслаў Галіцкі і яго саюзнікі полаўцы напалі на манголаў, не чакаючы падыходу астатняга войска і былі разбіты. Падчас далейшай падзей некалькі іншых рускіх князёў былі разбіты, і Мсціслаў Кіеўскі быў вымушаны адступіць да ўмацаванага лагера. Пасля правядзення трохдзённых перамоваў ён здаўся ў абмен на абяцанне бяспечнага выхаду для сябе і сваіх воінаў. Аднак, пасля таго, як яны здаліся, манголы зарэзалі іх, і закатавалі Мсціслава Кіеўскага. Мсціслаў Галіцкі ўцёк, а манголы вярнуліся ў Азію, дзе яны далучыліся да Чынгізхана.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·XIII стагоддзе ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падзеі 31 мая
Катэгорыя·Бітвы ва Украіне
Катэгорыя·Бітвы XIII стагоддзя
Катэгорыя·Канфлікты 1223 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Бітвы рускіх княстваў
Катэгорыя·1223 год у Еўропе
Катэгорыя·Бітвы Мангольскай імперыі