wd wp Пошук:

Бірвета

Бірвета (літ.: Birvėta) — рака ў Пастаўскім і Браслаўскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, а таксама ў Літве, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 34 км. Плошча вадазбору 1600 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰. Пачынаецца з возера Эрзветы (Эрзветас[1]) і цячэ на працягу 31 км па тэрыторыі Літвы. Нізкая плынь на мяжы Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў на Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну ў напрамку на поўдзень ад аграгарадка Казяны.

Асноўны прыток у Беларусі — рака Мядзелка. Прытокі: Свіла і Камоя (Літва)[1]. У басейне ракі возера Свірус (Літва)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Бірветы
Катэгорыя·Прытокі Дзісны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэкі Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Літвы
Катэгорыя·Рэкі Пастаўскага раёна