wd wp Пошук:

Біжутэрыя

Біжутэрыя (ад фр.: bijouterie) — упрыгажэнні з недарагіх матэрыялаў. У вытворчасці выкарыстоўваюцца разнастайныя металы і сплавы, розныя гатункі празрыстага і каляровага шкла, пластмасы, керамікі і інш. Па вонкавым выглядзе біжутэрыя можа быць вельмі падобная на «сапраўдныя» ювелірныя вырабы, але яе кошт значна ніжэй.

Пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя біжутэрыя, створаная майстрамі высокай моды або мастакамі, стала больш шанавацца.

Матэрыялы

Першапачаткова модныя ўпрыгажэнні рабіліся з недарагіх камянёў, якія імітавалі каштоўныя, такіх як стразы або арганічнае шкло. У сучаснай біжутэрыі ўжываецца шырокі шэраг матэрыялаў. Высакаякасныя крышталі, фіяніты імітуюць брыльянты, некаторыя напаўкаштоўныя камяні выкарыстоўваюцца замест каштоўных камянёў. З дапамогай пазалоты, серабрэння імітуюцца каштоўныя металы. Танныя ўпрыгажэнні могуць утрымліваць п’ютар, нікель і свінец.

Біжутэрыя можа ўключаць дэталі з пластыка, скуры або дрэва. У вырабе могуць быць выкарыстаны розныя пацеры і бісер.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Упрыгажэнні