wd wp Пошук:

Бібі Андэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан.

Бібі Андэрсан (шведск.: Bibi Andersson, народжаная Берыт Элісабет Андэрсан (Berit Elisabeth Andersson; нар. 11 лістапада 1935, Стакгольм — 14 красавіка 2019) — шведская актрыса.

Біяграфія

Вучылася ў Каралеўскай драматычнай тэатральнай школе Ё. Тэрсеруса, у школе пры «Драматэн тэатэр». Працавала ў тэатры Мальмё, кіраўніком якога быў Інгмар Бергман. У фільме Бергмана «Усмешкі летняй ночы» Андэрсан выканала адну з сваіх першых роляў (маленькі эпізод). Атрымала вядомасць пасля ўдзелу ў фільмах Бергмана «Сёмая пячатка», «Сунічная паляна», «Твар». Яна згуляла ў адзінаццаці карцінах рэжысёра. Адной з лепшых роляў лічыцца роля медсястры Альмы ў фільме «Персона» (1965).

Здымалася таксама ў фільмах шведскага рэжысёра Вільгата Шомана — «Палюбоўніца» (1962), «Ложак для брата і сястры, 1782» (1966), «Я чырванею» (1980).

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Bibi Andersson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Birgitta Andersson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129968161 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2019/04/15/l-actrice-suedoise-bibi-andersson-est-morte_5450387_3382.html
  5. Den svenske skuespilleren Bibi Andersson er død
  6. Skuespiller Bibi Andersson er død
  7. https://web.archive.org/web/20190415131618/https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2019/04/15/l-actrice-suedoise-bibi-andersson-est-morte_5450387_3382.html
  8. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 красавіка
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Уладальнікі прыза за лепшую жаночую ролю Канскага кінафестывалю
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе