Бярозавыя крывалесссі — падзоны тайговай зоны, пераходная да зоны тундраў, а таксама адзін з тыпаў горна-ляснога пояса.
Бярозавыя крывалессі як падзоны тайговай зоны сустракаецца ў асноўным у прыакіянічных раёнах — у прыватнасці, у Фенаскандыі і на Камчатцы. У драўняным ярусе Фенаскандыі, напрыклад, у Мурманскай вобласці, пераважае Бяроза Чарапанава (Betula pubescens subsp. tortuosa, syn. Betula pubescens subsp. czerepanovii[1]) — падвід Бярозы пушыстай (Betula pubescens), пры гэтым расліны могуць мець форму прамаствольнага, крываствольнага або шматствольнага дрэва, дрэва са ствалом шаблепадобнай формы, высокага кустоўя, «дрэва ў спадніцы». У тундравай зоне Мурманскай вобласці фрагменты бярозавага крывалесся сустракаюцца ў асноўным у далінах рэк і ручаёў, у іншых месцах, абароненых ад ветру[2].
У Мурманскай вобласці найбольш шырока распаўсюджаныя наступныя тыпы бярозавага крывалесся:
На Паўночным Каўказе горныя бярозавыя крывалессі складаюцца пераважна з Betula litwinowii; у бярозавых крывалессях тут сустракаюцца таксама чаромха звычайная (Prunus padus), брэднік (Salix caprea), Salix kusnetzowii, Rhododendron caucasicum[3].