Бярно́ўка[2] — рака ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Чарнаўка (басейн Обалі).
Бярэ пачатак у паўднёвай частцы возера Бярнова, працякае праз возера Клюшава. Даўжыня ракі каля 10 км, плошча вадазбору 97 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Рэчышча часткова каналізаванае.