wd wp Пошук:

Чарнаўка

Чарна́ўка — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км.

Выцякае з возера Чарнова за 0,5 км на поўнач ад вёскі Касцянава Гарадоцкага раёна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіны, працякае праз возера Малое Чарнова. Упадае ў раку Обаль каля вёскі Скаціца Шумілінскага раёна. Асноўны прыток — рака Бярноўка (справа).

Даліна ў вярхоўі вузкая (шырыня 150—200 м), у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Пойма двухбаковая, забалочаная. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 8,4 км каналізаванае (шырыня да 5 м, у вусці да 12 м).

У басейне ракі знаходзяцца азёры Жабіна і Ямянішча. Уздоўж ракі — вёскі Воската, Даўгаполле (аграгарадок), Глушыца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без ілюстрацый
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Прытокі Обалі
Катэгорыя·Рэкі Гарадоцкага раёна