Клю́шава — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярноўка (цячэ праз возера).
Плошча паверхні возера складае 0,1 км², даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Катлавіна возера акруглай формы. Даўжыня берагавой лініі 1,3 км. Берагавая лінія слабазвілістая.
У 1 км на паўднёвы захад ад возера вёска Янова.