wd wp Пошук:

Бюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска-работніцкай грамады

«Бюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска-работніцкай грамады» — орган левага крыла беларускай парламенцкай фракцыі ў сейме Польшчы. Выдаваўся з 11 лістапада 1925 да 4 снежня 1926 у Вільні на беларускай мове.

Друкаваў прамовы грамадскіх дэпутатаў у сейме, іх інтэрпеляцыі, звароты да польскага ўрада і кіраўнікоў міністэрстваў. У інтэрпеляцыях (у 1927 выйшлі ў Мінску асобным выданнем на беларускай і рускай мовах) і інш. дакументах выкрываліся факты грубага парушэння мясцовай польскай адміністрацыяй канстытуцыі дзяржавы і падпісаных Польшчай міжнародных трактатаў, беспадстаўныя арышты і збіванне палітзняволеных, марадзёрства дыслацыраваных у Заходняй Беларусі польскіх войск, абкладанне сялян непамернымі падаткамі, рэпрэсіі супраць беларускага перыядычнага друку, самачыннае закрыццё старастамі беларускіх школ, пераследаванне настаўнікаў і г.д. На старонках «Бюлеьэня…» надрукаваны «Палітычная платформа Беларускай сялянска-работніцкай грамады» (№ 9), «Арганізацыйны статут БСРГ» (№ 12), выступленні ў сейме П. Мятлы, С. Рак-Міхайлоўскага, Б. Тарашкевіча, П. Валошына, Ю. Сабалеўскага і інш.

Вядома 16 нумароў, з іх 3 канфіскаваны. Выданню папярэднічаў «Бюлетэнь Беларускага пасольскага клуба» (1925, выйшла 3 нумары).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Газеты Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1925 годзе
Катэгорыя·1925 год у Вільнюсе
Катэгорыя·1926 год у Вільнюсе
Катэгорыя·Газеты Вільнюса на беларускай мове