wd wp Пошук:

Бэрыслаў

Не блытаць з Барыслаў.

Бэрыслаў[1] (укр.: Берисла́в) — горад у Бэрыслаўскім раёне Херсонскай вобласці Украіны. Уваходзіць у Спіс гістарычных населеных мест Украіны як самае старажытнае паселішча вобласці.

Гісторыя

Заснаваны ў пачатку XV ст. вялікім літоўскім князем Вітаўтам як крэпасць і дзяржаўная мытня пад назвай «Вітаўтава мытня» амаль на крайнім паўднёвым усходзе Вялікага княства Літоўскага.

У сярэдзіне XV ст. заняты крымскімі татарамі, а ў канцы XVI ст. — туркамі, якія пабудавалі тут некалькі крэпасцяў, адной з якіх была Кызыкэрмэн для абароны Крымскага ханства і Асманскай імперыі ад запарожскіх казакоў. У 1695 г. крэпасць узялі казацкія паліцы гетмана Івана Мазепы. Старажытная запарожская назва паселішча — Таванская пераправа, якая ўтварылася ад назвы выспы Тавань.

Пасля руска-турэцкай вайны далучаны да Расіі (1774 г.), амаль цалкам разбураны. У 1784 г. на руінах Кызыкэрмэна адноўлены горад пад цяперашняй назвай.

У міжваенны перыяд Бэрыслаў меў статус пасёлка гарадскога тыпу, быў адміністрацыйным цэнтрам Бэрыслаўскага пасялковага савета Бэрыслаўскага раёна Адэскай вобласці УССР.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Херсонскай вобласці