Буква Зю — рускі фразеалагізм, які азначае дзіўную, ненатуральную, скручаную форму прадмета. Фразеалагізм адносна малады, сэнс эвалюцыянуе у працэсе ўжытку.
Гіпотэзу паходжання словазлучэння выказаў к. ф. н. А. В. Зяленін[1], які лічыць крыніцай фразеалагізма фільм пра Зора, адмысловым знакам якога была літара Z. Паводле Зяленіна, словазлучэнне распаўсюдзілася ў 1970—1980-я гады сярод студэнцкай моладзі, сваё новае імя літара Z атрымала праз замену ў найменні англійскай літары «Зэд» апошніх двух гукаў гукам «ю». Зяленін лічыць, што замена адбылася пад уплывам грэчаскіх літар мю и ню, чыя фанетычная форма, на яго думку, дзівіла студэнтаў.
Тым часам, фанетычнае спалучэнне «зю» даволі незвычайнае да рускай мовы. Так Л. В. Успенскі[2] дае для склада «зю» прыкладамі толькі «зюзя» і «назюзиться».
Зяленін лічыць, што першапачаткова, у 1980-я гады словазлучэнне «буква зю», азначала дзіўнае, скрыўленае палажэнне чалавечага цела, было распаўсюджана сярод аўтамабілістаў, які праводзілі шмат часу за рамонтам машын.[3] Затым, у канцы 1980-х гадоў фразеалагізм трапіў у лецішчавы лексікон з сэнсам працяглай працы сагнуўшыся.[4] Ужытак, ужо без сувязі з лецішчам або аўтамабілям, пашыраўся не толькі ў прастамоўі, але і ў перыядычным друку, і ў мастацкай літаратуры.
«Старпом почему-то изгибается буквой зю и распрямляться не хочет»— М. Веллер. Легенда о морском параде
Ходам эвалюцыі фразеалагізм аддаліўся ад зыходнага сэнсу «падобны формай да літары Z» і пачаў азначаць скрыўленасць наогул. Цяпер словазлучэнне ўжываецца адносна кожнага аб’екта, які мае скрыўленую, дзіўную форму [5].
У сярэдзіне 1990-х гадоў фразеалагізм з’явіўся ў публіцыстыцы, спарадзіўшы семантычныя пераўтварэнні. Зяленін дае наступныя прыклады:
«Машина по-прежнему стоит во дворе буквой зю»— Молодежь Эстонии. 2004. 21 января
«Некий красавец на моторке выписывал на воде букву зю»— Туризм и отдых. Минск. 2002. № 12
«Не все в этой стране ставит человека буквой зю»— Белорусская газета. 2000. № 14
Словазлучэнне атрымала больш абстрактнае значэнне «кожны прадмет скрыўленай формы»[6].
З-за няпэўнасці значэння, фразеалагізм мае вялікія магчымасці моўнай трансфармацыі. Паводле меркавання А. В. Зяленіна, у бліжэйшы час ён з’явіцца ў фразеалагічных і тлумачальных слоўніках.
Фразеалагізм распаўсюджаны толькі ў рускай гаворцы метраполіі і, у меншай ступені, краін колішняга СССР[7]. Фразеалагізм «(зігнутий) як буква зю» зацікавіў харкаўскага філолага Н. Ф. Уманцаву[8]. Сярод рускамоўных у краінах далёкага замежжа фразеалагізм не прыжыўся. Паводле меркавання А. В. Зяленіна, гэта звязана з уплывам на тых рускамоўных лацінскага алфавіта, што змяншае магчымасць іншага, іранічнага погляду на літару Z.
Частка значэнняў словазлучэння «буква зю» звязана з пераносам асноўнай сэнсавай нагрузкі з «зю» на «букву». Зяленін ахарактарызаваў гэты працэс як актуалізацыю першага, намінатыўнага, элемента словазлучэння[1]. «Буква зю» цяпер можа мець на ўвазе неразборлівы почырк, загадкавы знак або проста каракулі.[9]
Прыкладам, ёсць папулярная камп’ютарная праграма Буква Зю (Letter Zu) для транслітарацыі лацінскіх літар і іх камбінацый ў рускія літары[10].
У гэтым значэнні фразеалагізм, паводле назіранняў Зяленіна, стаў спараджаць другасныя, вытворныя ад звыклых «ад А да Я» або «ад Альфы да Амегі».[11]
У выданні «Большой словарь русских поговорок» Макіенка і Нікіцінай даецца яшчэ адно значэнне фразеалагізма — школьны жарганізм, жартоўная мянушка настаўніка матэматыкі[12]. Там жа даецца і сугучны малады жарганізм «корявый зю» — дзіўнавата апрануты чалавек[13].
Першы склад прозвішча Г. А. Зюганава актыўна выкарыстоўваецца ў яго мянушках[14][15].
У 1999 годзе Д. Быкаў у артыкуле пра палітычную кар’еру Г. А. Зюганава, пад назвай «Буква „Зю“», заўважае і тое, што прозвішча апошняга выклікае асацыяцыі з літарай «зю», вядомай позай хворага на радыкуліт[16].
На 65-гадовы юбілей Г. Зюганова яму, між іншага, супрацоўнікі прафсаюзаў падарылі апісанне «34-й літары Рускага алфавіту — літары ЗЮ» (гл. малюнак)[17].
«Вы ползете под грязное брюхо машины… ползая на карачках и изгибаясь буквой зю»— Автопилот. 1995. № 19
«… стоишь с утра до вечера непонятной буквой зю»— Лица. 2002. № 6
«Какие упражнения надо делать первоклассникам, чтобы их спинки не стали похожи на букву зю»
«Архитектор о стиле не думает… тут мы буквой зю изогнулись»
«Обозначьте эту позу хоть буквой „зю“, хоть чисто по-белорусски „на кукірышках“, но она абсолютно далека от нормальной»
«Многие граждане вместо собственных данных ставят размашистую букву зю (дескать, кому надо, тот знает, кто я и где меня искать)»— Губернiя. – Петрозаводск. 1998. № 47
«1700 школьников в 65 классах до буквы зю»