wd wp Пошук:

Будынак Свіслацкай гімназіі

Будынак Свіслацкай гімназіі — архітэктурны помнік класіцызму ў горадзе Свіслач па вул. Дзяржынскага, 3. Будынак быў спраектаваны для Свіслацкай мужчынскай гімназіі, цяпер у ім змяшчаецца бальніца. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура

Планіроўка будынкаў
Гімназічны пляц

Планіроўка будынкаў адпавядала класіцыстычным нормам (праект Я. Шантыра). Па-першае, гэта трохчасткавая кампазіцыя — на адной лініі з цэнтральным аднапавярховым галоўным корпусам знаходзіліся два сіметрычныя невялікія флігелі. У вырашэнні будынкаў прысутнічала нязменная каланада: у галоўнага корпуса — чатырнаццацікалонны порцік, у флігелях — шасцікалонныя. Характэрнае для класіцызму размяшчэнне парадных пакояў на першым плане і адвядзенне ўвагі ад жылых памяшканняў таксама прысутнічаюць у будынках гімназіі[1].

Дэкор падкрэсліваў строгасць установы. Выключэннем былі сандрыкі над вокнамі трох карпусоў[1].

Галоўны будынак гімназіі быў пабудаваны напярэдадні афіцыйнага адкрыцця таксама на сродкі Тышкевіча. Гэта прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак, накрыты двухсхільным дахам. Заходні тарцовы фасад аформлены каланадай дарычнага ордара з атыкам. Два ўваходы на бакавым фасадзе завершаны ў выглядзе порцікаў з дзвюма парамі квадратных у сячэнні слупоў. Унутраная планіроўка і дэкор інтэр’ера не захаваліся. У галоўным корпусе было змешчана шэсць лекцыйных залаў, два кабінеты, капліца, якая выконвала ролю і актавай залы, бібліятэка, дзве кухні[1].

У флігелях знаходзіліся кватэры настаўнікаў і пакоі гімназістаў[1].

Вакол гімназіі быў разбіты сад з сажалкай[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Лазука Б. А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 335. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·З’явіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Свіслацкая гімназія
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм