wd wp Пошук:

Брытанскі саюз фашыстаў

Брытанскі саюз фашыстаў (БСФ) (англ.: British Union of Fascists) — брытанская палітычная партыя фашысцкай накіраванасці, створаная падчас Вялікай дэпрэсіі.

Партыя была створана 1 кастрычніка 1932 года брытанскім арыстакратам Освальдам Мослі. Ён заставаўся нязменным лідарам партыі ад заснавання да забароны дзейнасці. У 1936 годзе партыя была перайменавана ў Брытанскі саюз фашыстаў і нацыянал-сацыялістаў, а ў 1937 годзе — ў Брытанскі саюз. У ліпені 1940 года, пасля таго як прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі стаў Уінстан Чэрчыль, Освальд Мослі і большасць яго прыхільнікаў былі арыштаваныя, а Брытанскі саюз фашыстаў быў забаронены.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Фашысцкія партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Зніклі ў 1940 годзе