wd wp Пошук:

Брыевыя імхі

Брыевыя імхі, брыіды, зялёныя імхі (Bryidae) — падклас лістасцябловых імхоў.

Батанічнае апісанне

Шмат- або аднагадовыя імхі розных памераў (ад 1 мм да 50 см), звычайна зялёныя. Характарызуюцца добра развітай ніткаватай, разгалінаванай пратанемай. Сцябло простае, вілавата- або монападыяльна-разгалінаванае, двух-, шматрадковааблісцелае, з рызоідамі, нярэдка мае дыферэнцыяцыю на тканкі. Каробачка спарагона ў большасці відаў мае перыстом (спецыяльны апарат для раўнамернага і паступовага рассейвання спор).

Пашырэнне

Пашыраны па ўсім зямным шары. Распаўсюджаныя па ўсім свеце ад тундры і лесатундры да стэпаў і пустынь. Найбольшая відавая разнастайнасць характэрна для тропікаў. Маюць вялікае значэнне ва ўмераных і халодных абласцях абодвух паўшар’яў. На Беларусі каля 40 сямействаў, 115 родаў (найбольш пашыраныя брый (Bryum), дыкран (Dicranum), плеўрозій (Pleurozium), зязюлін лён (Polytrichum), цэратадон (Ceratodon) і інш.), каля 300 відаў.

Зялёныя мхі прымаюць удзел у фарміраванні расліннага покрыву. На балотах яны ўтвараюць суцэльнае покрыва і з’яўляюцца важнымі торфаўтваральнікамі на нізінных і пераходных балотах. У хвойных лясах, на лугах, у гарах, тундры пакрываюць глебу на вялікіх прасторах.

Сістэматыка

Адрозніваецца каля 85 сямействаў, 700 родаў і 14 тыс. відаў.

Падклас Bryidae уключае наступныя надпарадкі і парадкі:

Значэнне

Брыевыя імхі найбольш эвалюцыйна дасканалая група. Торфаўтваральнікі; разам з водарасцямі ўтвараюць падводныя згуртаванні, нярэдка дамінанты і субдамінанты жывога наглебавага покрыва, прыстанішча для дробных беспазваночных жывёл. Садзейнічаюць зніrненню адных, узнаўленню і пашырэнню другіх відаў раслін, забалочванню глеб, зарастанню вадаёмаў, пагаршаюць якасць лугоў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Брыевыя імхі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак