wd wp Пошук:

Брый

Брый, Брыум (Bryum) — род лістасцябловых імхоў сямейства брыевых.

Апісанне

Дзярнінкі зялёныя, жоўтыя, бурыя, чырванаватыя, радзей серабрыстыя. Сцябло даўжынёй 0,5—25 см, прамастойнае, простае або галінастае, з рызоідамі. Лісце ад крутлавата-яйцападобнага і тупога да ланцэтаага і завостранага. Каробачка са спорамі ад шарападобнай да цыліндрычнай, на чырванаватай ножцы. Вечка пукатае, з бародаўхай.

Арэал і экалогія

Налічваецца больш за 800 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі найбольш часта трапляюцца брый валасканосны (Bryum capillare), брый дзірваністы (Вryum caespiticum), брый няправільнатрохгранны (Bryum pseudotriquetrum) і брыум серабрысты (Bryum argenteum); вельмі рэдкі від — брыум Клінгрэфа (Bryum klinggraeffii). Растуць на глебах, асакова-гіпнавых балотах, берагах рэк і ручаёў, збудаваннях, камянях і іншых субстратах, многія — піянеры глебавых агаленняў, ёсць віды-касмапаліты.

Вегетатыўнае размнажэнне вывадкавымі пупышкамі, ніткамі і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Брыевыя імхі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам