wd wp Пошук:

Брыджыт Фонда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фонда.

Брыджыт Джэйн Фонда (англ.: Bridget Jane Fonda; 27 студзеня 1964, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканская актрыса. Дачка акцёра Пітэра Фонды.

Кар’ера

Брыджыт ўпершыню з’явілася на экране разам з бацькам у фільме «Бестурботны яздок». Другой роляй была роля без слоў у фільме 1982 года «Партнёры». Першае прыкметнае з’яўленне актрысы адбылося ў фільме «Скандал», галоўную ролю ў якім выканаў Джон Хёрт.

У 1990 годзе актрыса сыграла журналістку ў трэцяй частцы трылогіі «Хросны бацька». Пасля некалькіх малапрыкметных роляў у тэатры і кіно, Брыджыт сыграла галоўную ролю ў фільме «Самотная белая жанчына», заслужыўшы станоўчыя водгукі крытыкаў.

У 1997 годзе Брыджыт ляцела ў адным самалёце з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, які прапанаваў ёй ролю пляжнай дзяўчынкі ў карціне «Джэкі Браўн». Ёй таксама прапаноўвалі галоўную ролю ў тэлевізійным серыяле «Элі Макбіл» (якая пазней дасталася Каліста Флокхарт), але яна адмовілася, вырашыўшы засяродзіцца на кар’еры ў кіно.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140593330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Bridget Fonda // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе