wd wp Пошук:

Бруна Крайскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крайскі.

Бруна Крайскі (ням.: Bruno Kreisky; 22 студзеня 1911, Вена29 ліпеня 1990, Вена) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат.

Дзяцінства і юнацтва

Бруна Крайскі нарадзіўся 11 студзеня 1911 ў сям’і Макса Крайскага - дырэктара тэкстыльных прадпрыемстваў Аўстра-Венгрыі. Крайскія з’яўляліся прыхільнікамі Габсбургскай манархіі, кансерватарамі па перакананні. Бруна, парушыўшы сямейную традыцыю, у 14 гадоў уступіў у маладзёжную арганізацыю Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Аўстрыі.

У 1929 годзе Крайскі скончыў гімназію. Шмат што для яго вызначыла сустрэча з Ота Баўэрам - лідарам сацыял-дэмакратыі Аўстрыі. Паводле яго парады ён паступае на юрыдычны факультэт Венскага ўніверсітэта.

Аншлюс і Другая сусветная вайна

Пасля таго як дзейнасць СДРПА была забароненая (1934), Крайскі часта выязджаў у Чэхаславакію, у Брно, дзе размяшчалася штаб-кватэра сацыял-дэмакратычнай эміграцыі. У студзені 1935 года ён быў арыштаваны і паўстаў перад аўстрыйскім судом. Прамова Крайскага на судзе прынесла яму вядомасць. Публікацыі ў брытанскай прэсе аб «працэсе 21-га» ўскалыхнулі еўрапейскую грамадскасць. У выніку Крайскаму вынеслі параўнальна мяккі прысуд.

У чэрвені 1936 ён працягваў вучобу на юрыдычным факультэце, а затым паспяхова абараняў дыплом прававеда (1937).

12 сакавіка 1938 года - дзень аншлюсу. У Аўстрыі пачаліся масавыя арышты. Ад Дахау Крайскага выратаваў выпадак. Следчым гестапа, які вёў яго справу, апынуўся яго былы сукамернік. Пасля шасцімесячнага турэмнага зняволення Бруна быў выпушчаны на свабоду і эміграваў у Швецыю.

У гады Другой сусветнай вайны Швецыя прыняла шматлікіх эмігрантаў. Сяброўства з Вілі Брантам, якое пачалася ў Стакгольме, аказала на Крайскага вялікі ўплыў. Асноўны прафесіяй аўстрыйца стала журналістыка. Ён быў карэспандэнтам шэрагу еўрапейскіх газет, сустракаўся з савецкімі дыпламатамі.

Многія сацыял-дэмакраты прытрымліваліся ідэі стварэння адзінай германа-аўстрыйскай дзяржавы. Крайскі быў іншага меркавання. У ліпені 1943 года клуб аўстрыйскіх сацыялістаў прыняў рэзалюцыю, якая пачыналася словамі: «Аўстрыйскія сацыялісты ў Швецыі патрабуюць аднаўлення незалежнай, самастойнай, дэмакратычнай рэспублікі. Яны безумоўна адпрэчваюць яе [Аўстрыі] прыналежнасць германскаму рэйху…» Пасля Крайскі, распрацоўваючы канцэпцыю «аўстрыйскага шляху да дэмакратычнага сацыялізму», будзе неаднаразова вяртацца да досведу Швецыі.

Увесну 1945 года лідары абноўленай Сацыялістычнай партыі Аўстрыі вырашылі, што Крайскі павінен застацца ў Швецыі - у якасці дарадніка аўстрыйскай дыпламатычнай місіі. Прэзідэнт Аўстрыі Карл Рэнер лічыў, што неабходна развіваць дзелавыя кантакты са шведскімі прамыслоўцамі, якія маглі дапамагчы ў аднаўленні аўстрыйскай эканомікі. Пры гэтым улічвалася і тая акалічнасць, што Крайскі быў жанаты на Веры Фюрт, дачцэ буйнога шведскага прадпрымальніка, выхадца з Аўстрыі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bruno Kreisky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Крайский Бруно // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118566512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Cemeteries in Vienna Праверана 2 лістапада 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 18 верасня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Іозеф Клаус
Федэральны канцлер Аўстрыі
19701983
Пераемнік:
Фрэд Зінавац
Папярэднік:
Леапольд Фігль
Міністр замежных спраў Аўстрыі
19591966
Пераемнік:
Луя Тончыц-Сарыньі
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы, нейтральнасць якіх пад пытаннем
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстрыі
Катэгорыя·Сацыялістычны інтэрнацыянал
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Вены
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Канцлеры Аўстрыі
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных