wd wp Пошук:

Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт

Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Braunschweig) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Браўншвайг.

Агульная характарыстыка

Установа з’яўляецца сярэднім па колькасці студэнтаў універсітэтам Германіі, у якім навучаецца каля 18 500 студэнтаў па 84 праграмах навучання. Яна ўзыходзіць сваімі каранямі да Collegium Carolinum, заснаванага ў 1745 годзе, што робіць яго самым старажытным сярод тэхнічных універсітэтаў Германіі. Універсітэт з’яўляецца членам аб’яднання дзевяці вядучых тэхнічных ВНУ Германіі і звычайна ўваходзіць у шэраг найлепшых інжынерных універсітэтаў краіны.

Профіль даследаванняў універсітэта вельмі міждысцыплінарны, але з акцэнтам на аэранаўтыку, распрацоўку транспартных сродкаў, уключаючы аўтаномнае кіраванне і электрычную мабільнасць, вытворчасць, навукі аб жыцці і метралогію. Даследаванні праводзяцца ў цесным супрацоўніцтве са знешнімі арганізацыямі, такімі як Нямецкі аэракасмічны цэнтр, Цэнтр інфекцыйных даследаванняў імя Гельмгольца, некалькі навукова-даследчых інстытутаў, Нацыянальны інстытут метралогіі Германіі і многія іншыя. Будучы адным з нямногіх даследчых ВНУ падобнага тыпу ў свеце, універсітэт мае ўласны даследчы аэрапорт.

Факультэты

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Германіі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1745 годзе
Катэгорыя·Браўншвайг