wd wp Пошук:

Брасаўскі раён

Бра́саўскі раён (руск.: Брасовский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Локаць.

Геаграфія

Плошча раёна — 1210 км². Асноўныя рэкі — Няруса, Крапіўна.

Гісторыя

Раён утвораны ў 1929 годзе на тэрытарыяльнай аснове Брасаўскай воласці Сеўскага павета з адначасовым уключэннем у яго склад тэрыторыі Глоднеўскага раёна Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці.

Да 20 кастрычніка 1931 года цэнтрам раёна было сяло Брасава — адсюль найменне раёне, якое захавалася да цяперашняга часу.

У 1929—1937 гадах Брасаўскі раён уваходзіў у склад Заходняй вобласці, у 1937—1944 гадах — у Арлоўскую вобласць, з 1944 года — у Бранскую вобласць.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 23,8 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жыве каля 12 тыс. Усяго налічваецца 82 сельскія населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 10 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

  1. Локацкае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Брасаўскае сельскае паселішча
  2. Верабскае сельскае паселішча
  3. Варанавалогскае сельскае паселішча
  4. Глодняўскае сельскае паселішча
  5. Добрыкаўскае сельскае паселішча
  6. Дубраўскае сельскае паселішча
  7. Крупецкае сельскае паселішча
  8. Пограбскае сельскае паселішча
  9. Сныткінскае сельскае паселішча
  10. Сталбоўскае сельскае паселішча

Транспарт

Праз раён праходзяць чыгунка Бранск — Льгоў, аўтамагістраль М3 Масква — Кіеў. Усе сельскія паселішчы маюць мясцовае аўтобуснае злучэнне з цэнтрам раёна.

Славутасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96