wd wp Пошук:

Браніслаў Маліноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маліноўскі.

Браніслаў Каспер Маліноўскі (польск.: Bronisław Kasper Malinowski; 7 красавіка 188416 мая 1942) — англійскі этнограф і сацыёлаг польскага паходжання. Адзін з заснавальнікаў і лідараў функцыянальнай школы ў брытанскай сацыяльнай антрапалогіі.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы і матэматыцы (1908). Вывучаў псіхалогію і гістарычную палітэканомію ў Лейпцыгскім універсітэце, з 1910 вучыўся ў Лонданскай школе эканомікі.

На працягу 1920-х гадоў праводзіў палявыя даследаванні на розных астравах Меланезіі, вывучаў культуру і побыт аўстралійскіх абарыгенаў. Некалькі гадоў пражыў сярод туземцаў, паляваў, лавіў рыбу разам з імі, удзельнічаў у іх цырымоніях, абрадах, святах, рытуалах. пабудаваў сабе жытло, вывучыў мясцовую мову.

Выкладаў у Лонданскім і Іельскім універсітэтах.

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць

Дыяпазон навуковых інтарэсаў Б. Маліноўскага быў надзвычай шырокі — гісторыя і тэорыя культуры, эканоміка, рэлігія, права, этыка, тэорыя мовы і інш. У сваёй першай кнізе «Арганаўты Ціхага акіяна» (1922) падрабязна апісаў штодзённае жыццё невядомых раней плямён з Новай Гвінеі. У працы «Сексуальнае жыццё дзікуноў паўночна-заходняй Меланезіі» (1929) на прыкладзе жыцця на Трабрыянскіх астравах выступіў з крытыкай тэорыі Зігмунда Фрэйда.

Галоўным вынікам працы Б. Маліноўскага стала яго кніга «Навуковая тэорыя культуры» (1944). У аснове яго тэорыі ляжыць сістэма чалавечых патрэбнасцей, якія падзяляюцца на пярвічныя, базавыя (здабыванне ежы, пабудова жылля, абарона, аднаўленне і працяг свайго роду) і на культурныя патрэбнасці, што надстрайваюцца над пярвічнымі. Паводле Б. Маліноўскага, культура выступае як інструмент задавальнення базавых патрэбнасцей і адначасова як сукупнасць матэрыяльных і духоўных артэфактаў. Лічыў, што розным сацыяльным і нацыянальным групам грамадства ўласцівы розныя рэакцыі на адны і тыя ж патрэбнасці. Будучы ўсё жыццё прыхільнікам функцыяналізму, Б. Маліноўскага меркаваў, што ў культуры няма нічога лішняга, усё ў ёй функцыянальна ўзаемазвязана, а тое, што нам здаецца непатрэбным, лішнім, сведчыць толькі аб нашым неразуменні мясцовай культуры.

Імкнуўся да спасціжэння культуры знутры, з пункту гледжання ўнутраных матываў паводзін яе прадстаўнікоў. Яго метад даследавання атрымаў у навуцы назву «ўключанага назірання». Важнае значэнне ў даследаванні культур Б. Маліноўскі надаваў статыстычнаму аналізу этнаграфічных даных, складанню адпаведных табліц, карт, генеалогіі і інш.

Аўтар кніг «Міф у першабытнай псіхалогіі» (1926), «Сексуальнае жыццё дзікуноў паўночна-заходняй Меланезіі» (1929), «Каралавыя сады і іх магія» (1935), «Дынаміка культурных змяненняў» (1945) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bronislaw Malinowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118576755 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Канектыкуце
Катэгорыя·Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Антраполагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы