wd wp Пошук:

Браніслаў Іосіфавіч Фірага

Браніслаў Іосіфавіч Фірага (нар. 9 ліпеня 1935, вёска Мсціж, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — доктар тэхнічных навук (1985), прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, спецыяліст у галіне электрапрывада[ru] і сілавой электронікі[ru].

Біяграфія

Нарадзіўся 9 ліпеня 1935 года ў вёсцы Мсціж Барысаўскага раёна. Беларус. У 1951 годзе з адзнакай скончыў сямігодку, у 1955 годзе — Мінскі політэхнічны тэхнікум па спецыяльнасці «Электраабсталяванне прамысловых прадпрыемстваў» з адзнакай. Паступіў у Ленінградскі політэхнічны інстытут імя М. І. Калініна, які скончыў з адзнакай у 1961 годзе па спецыяльнасці «Электрыфікацыя прамысловых прадпрыемстваў»; у час вучобы атрымліваў Сталінскую стыпендыю.

З 1961 па 1963 гады працаваў у Мінскім філіяле Навукова-даследчага інстытута тэхналогіі аўтамабільнай прамысловасці на пасадах інжынера-канструктара, старшага інжынера (1961), вядучага інжынера (1962), кіраўніка групы канструктарскага аддзела (1962—1963).

У 1963—1966 гадах — аспірант кафедры «Электрычныя машыны і электрапрывад» Беларускага політэхнічнага інстытута, затым працаваў на гэтай кафедры асістэнтам (1966—1967), старшым выкладчыкам (1967—1968), дацэнтам (1967—1973, 1975—1977).

Кандыдацкую дысертацыю па распрацоўцы і даследаванні тырыстарнага пераўтваральніка частаты для кіравання асінхронным электрарухавіком абараніў у 1966 годзе, доктарскую дысертацыю — у 1984 годзе ў Інстытуце электрадынамікі Акадэміі навук Украіны[uk] па тэорыі і даследаванню сістэмы «тырыстарны цыклаканвертар — асінхронны электрарухавік». Кандыдат тэхнічных навук (1967), дацэнт (1971), доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (1986).

У 1973—1975 гадах — старшы навуковы супрацоўнік кафедры электраабсталявання і аўтаматызацыі прамысловых установак БПІ. З 1977 па 1988 год — загадчык кафедры электраабсталявання і аўтаматызацыі прамысловых установак, у 1988—1997 гадах — загадчык кафедры «Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў» Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1997 года — прафесар гэтай кафедры.

Карпаратыўны член Інстытута інжынірынгу і тэхналогій[en] (англ. MIEE, 1995), хартыйны інжынер Інжынернай рады Вялікабрытаніі (CEng). Член экспертнай рады Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (1998), навукова-тэхнічнага савета Міністэрства прамысловасці, двух саветаў па абароне дысертацый.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя зацікаўленні — тэорыя электрапрывада, частотнае кіраванне асінхронных электрарухавікоў, сілавая пераўтваральная тэхніка.

Мае 255 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі, 3 навучальныя кнігі, больш за 120 навуковых артыкулаў і апублікаваных дакладаў, 33 вынаходніцтвы. Падрыхтаваў шэсць кандыдатаў тэхнічных навук.

Асноўныя публікацыі

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1980), нагрудным знакам «За выдатныя поспехі ў працы ў галіне вышэйшай адукацыі» (1987), медалём «Ветэран працы» (1988), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992). Афіцэр Ордэна Брытанскай імперыі 4-й ступені (OBE).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДПУ
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы