wd wp Пошук:

Брадвейская вежа

Брадвейская вежа (англ.: Broadway Tower) — славуты будынак, архітэктурны капрыз на брадвейскім узгорку (англ.: Broadway Hill), недалёка ад горада Брадвей (Брадуэй), у англійскім графстве Вустэршыр. Аснова вежы размешчана на вышыні 312 метраў над узроўнем мора. Вышыня самой вежы 17 метраў (55 футаў). Сцвярджаецца, што ў яснае надвор’е з вяршыні вежы можна бачыць тэрыторыю 13 графстваў[1].

Вежа пабудавана ў 1797 г. па праекце архітэктара Джэймса Уаета. У розныя гады яна выкарыстоўвалася пад друкарню знакамітым брытанскім антыкварам і калекцыянерам Томасам Філіпсам (1792-1872), служыла месцам адпачынку мастаку Уільяму Морысу і месцам працы археолагу Артуру Эвансу.

Зноскі

  1. Broadway Tower — Cotswolds

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вежы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вустэршыр