wd wp Пошук:

Бо Дзідлі

Бо Дзідлі (англ.: Bo Diddley; таксама вядомы як Элас Мак-Дэніел, англ.: Ellas B. McDaniel; пры нараджэнні Элас Ота Бэйтс, англ.: Ellas Otha Bates; 30 снежня 1928, Мак-Комб, штат Місісіпі, ЗША — 2 чэрвеня 2008, Арчэр, штат Фларыда, ЗША) — амерыканскі спявак, гітарыст, аўтар песень. Адзін з родапачынальнікаў рок-н-ролу. Ён прыўнёс у папулярную музыку шэраг змен, уключаючы энергічныя гітарныя рытмы і паскораныя пераходы. Бо Дзідлі выкарыстаў пры гульні спецыфічную гітару прамавуголнай формы. Бо Дзідлі лічаць адным з заснавальнікаў рок-музыкі (яго называюць «The Originator»). Ён уладальнік ганаровай прэміі «Грэмі» за жыццёвыя дасягненні (1998) і адзін з дваццаці найвялікшых музыкантаў у гісторыі рок-н-ролу (па меркаванні часопіса Rolling Stone). У 2005 годзе Бо Дзідлі адзначыў шасцідзесяцігадовы юбілей музычнай кар’еры гастролямі па Аўстраліі і Еўропе. У маі 2007 года музыка перанёс інсульт на сцэне падчас канцэрту, пасля чаго страціў здольнасць гаварыць; 2 чэрвеня 2008 г. Бо Дзідлі памёр у бальніцы горада Арчэр ў Фларыдзе ў выніку сардэчнага прыступу.

Дыскаграфія

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bo Diddley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.today.com/id/24933262
  4. 1 2 Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларыдзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Гітарысты ЗША
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Фларыдзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Місісіпі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Выканаўцы рок-н-рола
Катэгорыя·Гітарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рок-музыканты ЗША
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта