Бо́цьвіны[1] (трансліт.: Boćviny, руск.: Ботвины) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Юнькаўскага сельсавета.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Груздава, з 1927 года ў складзе гміны Паставы Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.
Да 17 мая 1985 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[2].