wd wp Пошук:

Борыс Джонсан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Джонсан. Аляксандр Борыс дэ Пфэффэль-Джонсан, больш вядомы як Бо́рыс Джо́нсан (англ.: Boris Johnson; нар. 19 чэрвеня 1964) — брытанскі палітык, Прэм’ер-міністр Злучанага Каралеўства і лідар Кансерватыўнай партыі з 2019 да 2022 года. Міністр замежных спраў з 2016 па 2018, мэр Лондана з 2008 па 2016. Член палаты абшчын ад Хенлі з 2001 па 2008 і ад Уксбрыджа і Паўднёвага Рэйслыпа з 2015 года.

Паходжанне

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку і адразу ж атрымаў два грамадзянствы — брытанскае і амерыканскае. Па мацярынскай лініі з’яўляецца нашчадкам Георга II Гановерскага, караля Вялікабрытаніі і Ірландыі, курфюрста Гановера і герцага Браўншвейг-Люнебургскага. Прадзед па лініі бацькі быў газетны выдавец і паэт Алі Кемаль Бей, які ў 1919 годзе займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Асманскай імперыі[14].

Палітычная кар’ера

Член Кансерватыўнай партыі.

Борыс Джонсан, які атрымаў выдатную адукацыю ў Вялікабрытаніі, пачынаў у журналістыцы. Ён працаваў карэспандэнтам Dаіlу Tеlеgrарh у Бруселі і набыў вядомасць, дзякуючы яркаму стылю і рэзкім еўраскептычным артыкулам.

У 2001 годзе абіраецца ў Палату абшчын ад Кансерватыўнай партыі па акрузе Хенлі. У сярэдзіне 2000-х становіцца вядома аб тым, што ён хлусіў пра пазашлюбную сувязь, знаходзячыся ў шлюбе з Кэтрын Уілер і быўшы бацькам чацвярых дзяцей, гэта каштуе яму месца ў «ценявым кабінеце», але не азначае канца палітычнай кар’еры.

Мэр Лондана (2008—2016). Арганізаваў у тым ліку Летнія Алімпійскія гульні 2012.

У 2015 годзе абраны ў парламент. Стаўш тварам выбарчай кампаніі Тэрэзы Мэй і ўзначаліў знешнепалітычнае ведамства.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі (2016—2018). Борыс Джонсан пакінуў пасаду кіраўніка МЗС на фоне прыняцця плана «мяккага брэксіту», які прадугледжвае захаванне зоны свабоднага гандлю для тавараў і распрацоўку спрошчанага мытнага парадку з ЕС. Джонсан выступаў за больш жорсткі варыянт выхаду з Еўрасаюза[15].

З 23 ліпеня 2019 стаў новым лідарам брытанскай Кансерватыўнай партыі, змяніўшы на на гэтай пасадзе Тэрэзу Мэй. У завяршальным галасаванні ён выйграў партыйныя выбары ў свайго канкурэнта, міністра замежных спраў Джэрэмі Ханта. У барацьбе за пасаду кіраўніка партыі першачарговая ўвага надавалася адносінам кандыдатаў да «брэксіту». Джонсан настойвае на выхадзе з ЕС 31 кастрычніка, нават калі Вялікабрытаніі не атрымаецца дамовіцца з Еўрасаюзам аб яго ўмовах[16][17].

Борыс Джонсан перасеў у крэсла кіраўніка ўрада ў момант, калі крызіс з выхадам Вялікабрытаніі з ЕС стаў прымаць зацяжны характар. Стаўшы кіраўніком урада, ён тройчы прапаноўваў правесці датэрміновыя выбары, аднак Палата абшчын адмаўляла яму ў гэтым. У выніку адпаведны законапраект быў прапанаваны Ліберальна-дэмакратычнай і Шатландскай нацыянальнай партыямі 28 кастрычніка 2019 года. Ключавым пытаннем цяперашняй выбарчай кампаніі стала праблема «брэксіту». Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі 12 снежня завяршыліся перамогай кансерватараў[18].

Асабістае жыццё

Быў двойчы жанаты. Борыс Джонсан развёўся з другой жонкай у 2018 годзе пасля 25 гадоў шлюбу і сышоўся з нашмат маладзейшай за яго Кары Саймандз. У Джонсана ці то пяць, ці то шэсць дзяцей ад некалькіх жанчын, прычым дзіця ад другой жонкі нарадзілася праз сем тыдняў пасля разводу з першай, а падчас другога шлюбу нарадзілася яшчэ і пазашлюбнае дзіця, а можа быць і двое[19].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Boris Johnson // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. London Mayor Boris Johnson agrees to pay US tax billBBC.
  4. https://www.geni.com/people/Rt-Hon-Boris-Johnson-MP-PC/6000000011177409367
  5. https://www.ft.com/content/5d60f0d6-b27e-11e8-99ca-68cf89602132
  6. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. https://www.express.co.uk/news/uk/1145235/boris-johnson-divorce-is-boris-johnson-divorced-marina-wheeler-carrie-symonds
  8. Boris Johnson and Carrie Symonds reportedly marry in secret ceremony // The GuardianUK: GMG, 2021. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 29 мая 2021.
  9. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  10. https://www.bbc.com/news/uk-politics-59593510
  11. http://www.jpost.com/Israel-News/At-Western-Wall-London-mayor-affirms-his-Jewish-ancestry-432666
  12. Johnson appeared genuinely moved as he placed his right hand on the Western Wall and paused for a minute while photographers took pictures of him praying.
  13. Who’s Who — (untranslated), 1849.
  14. blr.belta.by
  15. zviazda.by
  16. bbc.com
  17. zviazda.by
  18. zviazda.by
  19. nashaniva.by
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Ітана
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Свабоды
Катэгорыя·Выхаванцы Баліял-каледжа
Катэгорыя·Мэры Лондана
Катэгорыя·Члены парламента Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку