Бо́лькава[1] (трансліт.: Boĺkava, руск.: Больково) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
У 1840 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні. У 1840—1913 гг. тут працавала вінакурнае прадпрыемства, з 1913 г. быў паравы рухавік (пазней прадпрыемства вядома як Болькаўскі спіртзавод, цяпер завод кармавых дражджэй). У 1904 г. маёнтак Свірскай воласці Свянцянскага павета, уладанне памешчыка Бышэўскага, 41 жыхар.
З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 05.08.1954 г. у Шэметаўскім сельсавеце таго ж раёна і вобласці, з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01. 1960 Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У 1945 г. адноўлены спіртзавод, з сакавіка 1960 вёска і завод у складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г. — калгаса «Свір».
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Болькава ўвайшло ў склад Свірскага сельсавета[2].
Клуб, бібліятэка, крама, спіртзавод, жывёлагадоўчая ферма.