Бой на 12-й пагранічнай заставе Маскоўскага пагранатрада Групы Памежных войскаў Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Таджыкістан адбыўся ў аўторак 13 ліпеня 1993 года. У ходзе спробы прарыву на тэрыторыю Таджыкістана буйной групы таджыкскіх і афганскіх баевікоў расійскія памежнікі 11 гадзінаў адбівалі атакі праціўніка, пасля чаго адступілі, страціўшы 25 чалавек забітымі. Пазней у той жа дзень застава была адбітая. Па выніках бою шасцёра памежнікаў былі ўзнагароджаны званнем Героя Расійскай Федэрацыі (у тым ліку чацвёра — пасмяротна).
Пасля распаду Савецкага Саюза на таджыкска-афганскай мяжы засталася групоўка войскаў былой Чырванасцяжнай Сярэднеазіяцкай пагранічнай акругі (ЧСАПА) КДБ СССР. У верасні 1992 года на яе базе была створана Група Памежных войскаў Расіі ў Рэспубліцы Таджыкістан[ru].
Расiйскім памежнікам у Цэнтральнай Азіі давялося несці службу ва ўмовах дэстабілізацыі ваенна-палітычнага становішча ў рэгіёне. У 1992 годзе ў Таджыкістане разгарнулася грамадзянская вайна. Напружанай заставалася і абстаноўка ў суседнім Афганістане, якая склалася пасля звяржэння ўрада Наджыбулы. З вясны 1993 года баевікі таджыкскай апазіцыі пры падтрымцы афганскіх душманаў (маджахедаў) неаднаразова спрабавалі здзейсніць прарыў мяжы[2].
Акцыя супраць 12-й пагранзаставы «Сары-гор» была спланавана як адплата за папярэднія няўдалыя напады на памежныя заставы Маскоўскага пагранатрада (названы па назве пасёлка Маскоўскі у якім дыслакаваўся [3])[4]. Усяго да ўдзелу ў ёй прыцягвалася 200-250 баевікоў у складзе 14 баявых груп узброеных 2 мінамётамі, 4 безадкатнымi гарматамi, 5-6 пераноснымі рэактыўнымі ўстаноўкамі, 30 ручнымі гранатамётамі, 10-12 кулямётамі пад агульным кіраўніцтвам камандзіра 55-й пяхотнай дывізіі Ісламскай Рэспублікі Афганістан — этнічнага узбека Казі Кібір (Махамад Кабір Марзбон)[5][6][7]. Сілы тых, хто нападаў узначальваў афганскі палявы камандзір Кары Хамідула. Паведамляецца, што адной з груп, якія ўдзельнічалі ў нападзе, камандаваў нікому не вядомы ў той час Хатаб[8]. На заставе знаходзілася 47 расійскіх вайскоўцаў і 1 грамадзянскі (сярэдні брат начальніка заставы Іван Майбарада, фармальна не з’яўляўся вайскоўцам, але які жыў і нёс службу на заставе ў якасці ўмоўна кажучы «валанцёра»)[9], а таксама адна баявая машына пяхоты. Начальнікам заставы быў старэйшы лейтэнант Міхаіл Майбарада.
Напад быў здзейснены ў ноч на 13 ліпеня 1993 года. Каля 4 гадзін раніцы нарад на паўднёва-ўсходняй ускраіне апорнага пункта заўважыў баевікоў, якія спрабавалі падабрацца да пазіцый памежнікаў пад прыкрыццём цемры. Зразумеўшы, што іх выявілі, баевікі пачалі штурм заставы пры падтрымцы агню з кулямётаў, гранатамётаў, мінамётаў і установак рэактыўных снарадаў, загадзя размешчаных на вышынях вакол заставы. У выніку моцнага абстрэлу загарэлася казарма і іншыя пабудовы, была пашкоджана адзіная БМП. Начальнік заставы загінуў у першыя хвіліны боя, і камандаванне прыняў яго намеснік лейтэнант Андрэй Мярзлікін. Да сярэдзіны дня абаронцы панеслі вялікія страты, баепрыпасы былі на зыходзе, і Мярзлікін прыняў рашэнне прарывацца да рэзервнай групы пагранатрада, якая ішла на дапамогу. Адыход быў праведзены паспяхова і тыя, хто выйшаў да сваіх былі эвакуіраваны на верталёце. Рэзервная група, узмоцненая бронетэхнікай, працягвала прасоўвацца ў напрамку заставы і да зыходу дня заняла яе.
Рэзервнай групай камандаваў капітан Андрэй Евшын. Немалаважную ролю ў ходзе падаўлення баевікоў гуляла падраздзяленне ракетных войскаў і артылерыі групоўкі пад камандаваннем капітана Генадзя Арцёменка. У ходзе барацьбы артылерыя знішчыла каля 19 баевікоў і тры адзінкі тэхнікі. Сувязь са знешнімi ciламi падтрымлівала падраздзяленне войскаў сувязі групоўкі пад камандаваннем старэйшага лейтэнанта Уладзіміра Карабава, якое дапамагло выклікаць падтрымку з боку 149-га гвардзейскага мотастралковага палка са складу 201-й мотастралковай дывізіі, раскватараванага ў г. Куляб[10].
З 48 чалавек, якія знаходзіліся на заставе ў пачатку боя:
Баевікі пакінулі ў раёне заставы 35 сваіх забітых, а ўсяго ж іх страты склалі як мяркуецца, да 70 чалавек[1].
Пасля сутычкi на 12-й заставе быў адпраўлены ў адстаўку камандуючы пагранічнымі войскамі Расійскай Федэрацыі генерал-палкоўнік Уладзімір Шляхцін, а міністру бяспекі Віктару Баранікаву аб’яўлена вымова за выяўленыя недахопы ў рабоце[11] (існавалі здагадкі, што адстаўка Баранікава 18 ліпеня таксама была звязана з падзеямі на таджыкска-афганскай мяжы). Сама застава падчас бою была практычна цалкам разбурана.
Загадам міністра бяспекі Расійскай Федэрацыі № 413 ад 1 лістапада 1993 года 12-я пагранзастава атрымала найменне «імя 25 герояў». Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі №1050[12], ад 19 ліпеня 1993 года, за мужнасць і гераізм ў баі на 12-й заставе шэсць памежнікаў былі ўзнагароджаны званнем Героя Расіі:
У 2008 годзе разбураная пагранзастава «Сары-гор» была адноўленая на грошы, перададзеныя ЗША[13], але не на ранейшым месцы заставы, а перанесена вышэй у горы — на некалькі кіламетраў бліжэй да памежнай камендатуры Йол, на самым версе цясніны[14]: 37°40′36,20″ пн. ш. 70°12′22,10″ у. д.HGЯO