Бе́ры-бе́ры (ад сінгальск.: beri — слабасць), авітаміноз В1, або полінеўрыт аліментарны — хвароба, якая характарызуецца пашкоджаннем перыферычных нерваў(руск.) бел., сардэчна-сасудзістай сістэмы і ацёкамі ад недастатковага паступлення ў арганізм вітаміну В1 (тыяміну) ці парушэння яго абмену. Першасны В1-авітаміноз сустракаецца ў краінах Паўднёвай і Усходняй Азіі, дзе насельніцтва харчуецца ў асноўным паліраваным рысам, у якім мала тыяміну і інш. вітамінаў групы B. Другасны В1-авітаміноз бывае ад парушэння ўсмоктвання, засваення і абмену тыяміну пры хранічных хваробах тонкай кішкі, калі выключаны з ежы грубыя сарты хлеба, крупы, боб і інш., пры паскораным разбурэнні ці павышаным выкарыстанні вітамінаў групы В пры тырэатаксікозе, алкагалізме, цяжарнасці і кармленні грудзьмі, цяжкай фізічнай працы, рабоце пры нізкай або высокай тэмпературы. Лячэнне: вялікія дозы тыяміну ўнутр і ў выглядзе ін’екцый.
Адрозніваюць З формы хваробы: